Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры “Мова аб’ядноўвае”, 2020/2021

План
  тыдня   беларускай мовы і літаратуры
дзяржаўнай установы адукацыі
 “Сярэдняя школа №1 г.Бялынічы імя М.І.Пашкоўскага”
“Мова аб’ядноўвае”

(22.02.2021 -27.02.2021) 

Назва мерапрыемства
Дата правядзення
Класы
Адказныя
Выстава насценных газет, выпуск тэматычных    буклетаў
22.02
1-11 класы
Клопава Д.В.
6-10 класы
Фотазона “Год народнага адзінства:мова аб’ядноўвае”
22.02
1-11 класы
Клопава Д.В. , Акалакулак І.С.
Выстава “2021- Год народнага  адзінства”
22.02
1-11 класы
Настаўнікі беларускай мовы і пачатковых  класаў
Выстава беларускіх  страў “Разам мы сям’я”
22.02
1-11 клас
Назарава М.І.  Клопава Д.В.,5“В” клас
Літаратурная гадзіна “Нітка часу бясконцая”
22.02
11 “Б” клас
Новікава Н.І.
Віктарына “Ці ведаем мы
родную мову?”
22.02
7 “В” клас
Скамейка С.А.
Гульня- падарожжа “Гучы, маё роднае слова!”
22.02
4 “В” клас
Сукоцкая В.А.
Выстава –каляндар “Любі, шануй і ведай сваё слова”
22.02
1-11 класы
Бібліятэка
Гульня “Гаворым па -беларуску”
22.02
9 “В” клас
Снытко А.С.
Конкурс малюнкаў  “Беларусь мая сінявокая”
23.02
2 “Г” клас
Курапата І.В.
Майстар-клас “Букет  кветак для роднай мовы”
23.02
6 “А” клас
Клопава Д.В. , Свірэйка Дар’я
 
Класная гадзіна “Зямля пад белымі крыламі”
23.02
3 “Б” клас
Пашэчка І.В.
Пазнавальная гутарка “Не пакідайце ж мовы роднай…”
23.02
4 “Б” клас
Шык К.В.
Акцыя “Размаўляй са мной па-беларуску”
23.02
1-11 класы
Клопава Д.В., 10“Б” клас
 
Вуснае падарожжа “Прыгажосць роднай мовы”
24.02
5 “Г” клас
Акалакулак І.С.
Выстава радаводаў
“Разам мы сям’я”
24.02
1-11 класы
Клопава Д.В.,
 6 “А”,6 “Б” класы
Класная гадзіна –“Беларусь –мая Айчына”
24.02
3 “В” клас
Андрыбайлава В.Д.
Класная гадзіна “Беларусь – мая краіна”
24.02
2 “А” клас
Мардачова І.Г.
Класная гадзіна “Мова народа - яго святыня”
24.02
9 “Б” клас
Бунакова А.В.
Класная гадзіна “Бацькаўшчына”
24.02
2 “В” клас
Якубава Л.І. 
Конкурс чытальнікаў
“Расцём беларусамі”
24.02
5-я класы
Клопава Д.В.,
ЛагуценкаваТ.М.,
Акалакулак І.С.
Інтэлектуальная гульня “Разумнікі і разумніцы”
24.02
7-я класы
Лагуценкава Т.М.
Літаратурна- музычная кампазіцыя “Песня –душа народа”
24.02
8 “А” клас
Рамесленнікава Г.В.
Гульня
” Намі будзе Радзіма ганарыцца”
24.02
6 “Б” клас
Новікава В.В.
Пазнавальна-інтэлектуальная гульня “Зямля  пад белымі крыламі”
24.02
2 “А”, 2 “Г”
(група падоўжанага дня)
Курапата І.В.
Класная гадзіна “Падарожжа па беларускіх казках”
25.02
4 “А” клас
Шчацінка А.В.
Гульня-конкурс “Ведай і любі родную мову!”
25.02
6-7 класы
Бібліятэка
Конкурс малюнкаў “Беларускія народныя казкі”
25.02
2 “Б” клас
Садоўская М.М.
Тэатралізаванае прадстаўленне “Бялыніцкі  кірмаш”
26.02
5-10 класы
КлопаваД.В.
 
Класная гадзіна
 “ Сябруй з роднай мовай”
26.02
5 “В” клас
Назарава М.І.
Падарожжа па беларускіх казках
26.02
1 “В” клас
Паўлава В.А.
Віктарына “З любоўю да роднага слова”
26.02
1 “Д” клас
Баранава Н.А.
Майстар –клас па пашыве беларускага касцюма
26.02
8 “А” клас
Камлёва Н.А.
Класная гадзіна “Мая малая Радзіма”
26.02
1 “Г” клас
Лашкевіч В.А.
Прэзентацыя “Нясём сваю мы спадчыну”
26.02
10  “Б”,
11 “А” класы
Клопава Д.В.,
Зміёва  А.М.
Класная гадзіна”Гісторыя малой  Радзімы”
26.02
5 “ А” клас
Рамановіч В.В.
Гутарка “Як мілагучна наша мова”
27.02
7-8 класы
Лагуценкава Т.М.
Намеснік дырэктара
па вучэбнай рабоце                                                                       Алянюк Г.А.

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры
"Мова аб'ядноўвае"

Распачаўся тыдзень беларускай мовы і літаратуры "Мова аб'ядноўвае", прымеркаваны да Міжнароднага дня роднай мовы.

Вучні 6-10 класаў падрыхтавалі насценныя газеты і тэматычныя буклеты.

    

22 лютага настаўнікі малодшых класаў разам з вучнямі 10-11 класаў падрыхтавалі стэнд "2021 - Год народнага адзінства", на якім вучні прадставілі свае малюнкі.

Настаўнікі Клопава Д.В. і Акалакулак І.С., актыў літаратурнага музея "Спадчына" сумесна з вучнямі 10"Б" і 5 "Г" класаў аформілі фотазону "Год народнага адзінства: мова аб'ядноўвае". Вучні напісалі на трафарэтах сваіх далоняў беларускія прыказкі і прымаўкі і змясцілі іх на палатно пад дэвізам "Далучыся да мудрасці продкаў".

Вучні 5"В" класа арганізавалі ў фае школы выставу смачных беларускіх страў "Разам мы сям’я", прыгатаваных усёй сям’ёй.

   

Для вучняў 4"В" класа была праведзена гульня-падарожжа "Гучы, маё роднае слова". Падчас гульні дзеці адгадвалі беларускія народныя казкі, загадкі, прыказкі, чыталі вершы на роднай мове, гулялі ў беларускія народныя гульні.

У школьнай бібліятэцы была арганізавана выстава-каляндар "Любі, шануй і ведай сваё слова". Вучні з захапленнем разглядвалі кнігі беларускіх аўтараў, прадстаўленыя на выставе, з цікавасцю слухалі аповед бібліятэкара.

                   

Літаратурная гадзіна "нітка часу бясконцая" прайшла для вучняў 11"Б" класа, якія чыталі вершы мясцовых паэтаў, уласныя вершы, вызначалі іх тэматыку, выказвалі свае ўражанні ад прачытанага.

   

У 7 "В"класе з мэтай павышэння цікавасці да вывучэння беларускай мовы прайшла віктарына" Ці добра мы ведаем беларускую мову?". У ходзе віктарыны навучэнцы ўспаміналі беларускія прыказкі і прымаўкі, вершы вядомых беларускіх паэтаў, разважалі над пытаннем "Чаму неабходна ведаць сваю родную мову і ставіцца да яе з павагай?".

Вучні 9 "В" класа прынялі ўдзел у гульні "Гаворым па-беларуску". З цікавасцю і задавальненнем удзельнікі гульні выконвалі свае заданні. 

Так адбываецца далучэнне дзяцей да духоўных скарбаў народа, абуджэнне цікавасці і павагі да роднага слова, да беларускай мовы.

Любіце душэўнае роднае слова!

Мова цікава і займальна...

   У рамках тыдня беларускай мовы і літаратуры ў 4 "Б" класе была праведзена пазнавальная гутарка   "Не пакідайце ж мовы роднай...". Праграма была насычана гістарычнымі фактамі, беларускімі народнымі гульнямі. У працэсе гутаркі вучні пазнавалі новыя беларускія словы, разгадвалі загадкі, чыталі вершы беларускіх класікаў. Мерапрыемства прынесла карысць і асалоду маленькім беларусам.

   

Вучаніца 6"А" класа Свірэйка Дар’я на ўроку працоўнага навучання правяла майстар-клас "Букет для роднай мовы" для сваіх аднакласніц. Былі зроблены прыгожыя валошкі, рамонкі.

З мэтай фарміравання ў вучняў уяўлення аб нашай Радзіме - Беларусі, пазнання прыроды роднага краю ў 2"Г" класе прайшоў конкурс малюнкаў "Беларусь мая сінявокая". Дзеці чыталі вершы на роднай мове пра Беларусь,складалі прыказкі з ключавым словам "Радзіма". Здзейснілі завочнае падарожжа па нашай краіне, успомнілі легенду пра ўзнікненне горада Бялынічы. У сваіх малюнках паказалі прыгажосць нашай сінявокай Беларусі.

       

                  

З мэтай выхавання любові да роднага краю, яго традыцый і звычаяў у 3 "Б" класе была проведзена класная гадзіна "Зямля пад белымі крыламі", прысвечаная тыдню роднай мовы.

Актывісты літаратурнага музея "Спадчына" шчыра запрасілі вучняў, настаўнікаў, бацькоў на працягу дня размаўляць толькі па-беларуску. Прапанову падтрымалі ўсе.

Вучням хочацца пажадаць: любіце і шануйце родную мову!

І загучала слова...

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры працягваецца...
У рамках тыдня беларускай мовы і літаратуры 24 студзеня з вучнямі VI «Б» класа была праведзена гульнявая праграма  «Намі будзе  Радзіма ганарыцца».  Вучні з задавальненнем прымалі ўдзел у розных конкурсах, адказвалі на бліц-пытанні, праяўлялі веды і кемлівасць.
         
Вуснае падарожжа "Прыгажосць роднай мовы" прайшло для вучняў 5"Г" класа. Мерапрыемства сфарміравала станоўчую матывацыю да вывучэння беларускай мовы, культуры адносін у вучнёўскім калектыве; садзейнічала развіццю слоўна-лагічнага мыслення і памяці. Вучні з цікавасцю размаўлялі на беларускай мове і выконвалі заданні.
Актывісты літаратурнага музея "Спадчына" арганізавалі для вучняў шостых класаў выставу радаводаў "Разам мы сям’я". Дэвіз выставы - "Расцём беларусамі". Вучні здзейснілі завочнае падарожжа ў сямейныя радаводы.
З мэтай выхавання патрыятызму і грамадзянскасці ў 3"В" класе было праведзена  мерапрыемства "Беларусь - мая Айчына". У час мерапрыемства навучэнцы адправіліся ў завочнае падарожжа па Беларусі. Вучні ўспомнілі пра старажытныя замкі Беларусі. Па фотаздымках абмеркавалі мінулае і сучаснае нашай краіны.

 

Класная гадзіна "Беларусь - мая краіна" для вучняў 2"А" класа прайшла на пазітыўнай ноце. Мэта мерапрыемства -  сфарміраваць у вучняў уяўленне аб Радзіме, выхаваць  любоў і павагу да сваёй Бацькаўшчыны. Вучні выконвалі заданні, адказвалі на пытанні, разважалі. 

У рамках тыдня беларускай мовы і літаратуры сярод вучняў сёмых класаў была праведзена інтэлектуальная гульня "Разумнікі і разумніцы". Гульня спрыяла папулярызацыі ведаў па беларускай мове, садзейнічала выхаванню цікавасці да прадмета, да роднай мовы, культуры маўленчых зносін. У час мерапрыемства вучні даведаліся пра традыцыі, звычаі беларусаў, успомнілі прыказкі і прымаўкі, правілы арфаграфіі, а таксама праявілі свае веды па гісторыі і геаграфіі Беларусі.

У 9 " Б "класе з мэтай далучэння вучняў да гісторыі беларускага народа, яго мовы, культуры праведзена мерапрыемства "Мова народа-яго святыня". Навучэнцы пазнаёміліся з гістарычнымі фактамі станаўлення беларускай мовы, удзельнічалі ў віктарыне "Прыказкі роднага краю", конкурсе чытальнікаў " Лепшыя вершы на роднай мове".

З мэтай далучэння да культуры беларускага народа, пашырэння ведаў аб беларускай музыцы ў 8 " А "класе было праведзена мерапрыемства " Песня-душа народа". У кожнага свая песня, якая дапаможа ў жыцці, падыме настрой.

У групе падоўжанага дня для вучняў 2"А" і 2"Г" класаў праведзена пазнавальна-інтэлектуальная гульня пад назвай "Зямля пад белымі крыламі". Мэта мерапрыемства - заахвочваць вучняў да вядзення гутаркі на роднай мове, замацоўваць веды, атрыманыя на вучэбных занятках, пра Беларусь, яе культуру, гісторыю і традыцыі, спрыяць выхаванню пачуцця гонару за свой край і народ.

 

 

Віктарына "Бацькаўшчына" была праведзена для вучняў 2"В" класа з мэтай прывіцця любові да роднай мовы, да Радзімы. Вучні з задавальннем адказвалі на пытанні, малявалі, слухалі вершы.

Сярод вучняў пятых класаў прайшоў конкурс чытальнікаў "Расцём беларусамі". Конкурс праводзіўся з мэтай стымулявання чытацкіх інтарэсаў школьнікаў, павышэння цікавасці да выразнага чытання мастацкіх твораў.

             

У інтэлектуальнай гульні "Знаўцы мовы" прынялі ўдзел вучні 3 "А" класа. У ходзе гульні навучэнцы замацоўвалі веды па беларускай мове, развівалі творчае мысленне, пазнавальную цікавасць, узбагачалі слоўнікавы запас. Гульня вучням вельмі спадабалася, з вялікім задавальненнем яны выконвалі цікавыя і займальныя заданні.

Шануйце, беларусы, родную мову! Размаўляйце на ёй не толькі ў Дзень роднай мовы!

Праз творчасць да пазнання роднай мовы

У рамках Тыдня роднай мовы вучні 2 “Б” класа паўдзельнічалі ў конкурсе малюнкаў “Беларускія народныя казкі”. У час конкурсу спаборнічалі ў веданні беларускіх народных казак, малявалі любімых казачных герояў. Вынікам конкурсу стала не толькі выстава малюнкаў, але і жаданне вучняў чытаць казкі на роднай мове.

Cярод вучняў шостых і сёмых класаў загадчыкам бібліятэкі Новікавай А. В. і бібліятэкарам Дабравольскай Н. М. праводзілася гульня-конкурс “Ведай і любі родную мову”. Рабяты прымалі актыўны ўдзел у мерапрыемстве: адказвалі на пытанні гульні-конкурса. Мерапрыемства натхніла вучняў на чытанне кніг на беларускай мове. У бібліятэцы яны з задавальненнем і цікавасцю выбралі кнігі для самастойнага чытання.

 З мэтай замацавання ведаў дзяцей аб беларускiх народных казках, выхавання пачуцця любовi да роднай мовы, гонару за таленавіты народ у 4"А" класе было праведзена мерапрыемства "Падарожжа па беларускiх народных казках". 


Беражыце роднае слова! Імкніцеся дасканала валодаць ім! Размаўляйце па-беларуску!

Ад прадзедаў спакон вякоў мне засталася спадчына

   У рамках тыдня беларускай мовы і літаратуры для вучняў 5 "В" класа была праведзена літаратурна-пазнавальная гульня "Сябруем з роднай мовай". Вучні працавалі са скорагаворкамі, адгадвалі загадкі, паўтаралі прыказкі і прымаўкі, песні. Зразумелі, што мову трэба любіць так, як сваіх бацькоў, як сонца, як прыроду. Вучні пашырылі свой кругагляд і паглыбілі веды.

З мэтай далучэння дзяцей да беларускай культуры ў 1 “В” класе была праведзена гульнявая праграма “Па старонках беларускіх казак”. Дзецям вельмі спадабалася інсцэніраваць казкі, размаўляць ад асобы герояў на беларускай мове.

З мэтай далучэння вучняў да вывучэння гісторыі роднага краю і фарміравання пачуцця патрыятызму для вучняў 5"А" была праведзена класная гадзіна "Гісторыя малой Радзімы". Вучні даведаліся пра гістарычны шлях, які прайшоў наш родны горад. Дзеці прынялі ўдзел у віктарыне, прысвечанай Радзіме, па-новаму ўбачылі свой родны край і з большай павагай сталі адносіцца да родных мясцін.

          

Наведвальнікі гуртка "Тэатральны калейдаскоп" паказалі гледачу школы тэатралізаванае прадстаўленне "Бялыніцкі кірмаш". Сваю творчасць у якасці герояў кірмашу прадэманстравалі вучні з 6"А", 8"А", 9"А" класаў. Было весела!

У 10"Б" і 11"А" класах прайшла прэзентацыя праекта "Нясём сваю мы спадчыну". Вучні пазнаёміліся з такімі напрамкамі праекта, як "Знакамітыя землякі", "Пісьменнікі Прыдруцкага краю", "Краязнаўства", квэст-гульня "Карані і вытокі", "Сцяжынкамі натхнення", "Дзень беларускага пісьменства". З’яўляючыся актыўнымі ўдзельнікамі праекта, ім прыемна было прадставіць вынікі сваёй работы.

       

Вучаніцы 8"А" і 9"А" класаў сумесна з настаўнікам працоўнага навучання Камлёвай Н.А. пашылі спадніцы і фартухі ў нацыянальным стылі для выкарыстання іх у тэатралізаваных пастаноўках.

У 1"Г" класе была праведзена класная гадзіна "Мая малая радзіма" з мэтай фарміравання пачуцця патрыятызму, павагі да свайго роднага краю, любові да роднай мовы.

         

З мэтай выхавання пачуцця павагі да роднай мовы, правільнага і дакладнага ўжывання слоў пры адказе на пытанні прайшла віктарына "З любоўю да роднага слова" для вучняў 1"Д" класа.

Любіце і шануйце, як святыню, роднае слова.

Беларуская мова - мова ветлівых людзей

   Вучні 2”Б” класа з задавальненнем далучыліся да ўдзелу ў Тыдні беларускай мовы. 27 лютага разам са сваім класным кіраўніком яны арганізавалі і правялі гульнявую праграму “Размаўляй са мной па-беларуску”. Мерапрыемства прайшло ў выглядзе спаборніцтва, у час якога дзеці ўзбагацілі свой слоўнікавы запас, далучыліся да вывучэння скарбаў беларускай мовы, што спрыяла выхаванню павагі да сваёй Радзімы і беларускай мовы.

      

Мерапрыемства "Як мілагучна наша мова" праводзілася для вучняў 7-8 класаў. У ходзе размовы вучні пазнаёміліся з вершамі беларускіх паэтаў, прысвечаных роднай мове, успомнілі прыказкі, выступілі ў ролі перакладчыкаў з рускай мовы на беларускую, а таксама паўдзельнічалі ў цікавай віктарыне.

Шануйце, беларусы, родную мову!

Разделы сайта