Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

24.08.2015

Темой первого урока 1 сентября в 2015/2016 учебном году в учебных заведениях Беларуси будет "На цябе, наша моладзь, надзея!"

   Першы ўрок на тэму: “На цябе, наша моладзь, надзея!”.

  Асноўная задача першагаўрока – выхаванне ў дзяцей і моладзі пачуцця гонару за дасягненні нашай краіны за гады незалежнасці, павагі да яе герояў, грамадзянскай адказнасці, ініцыятыўнасці і творчай актыўнасці.

  2015год - Год моладзі. Моладзь нашай краіны – найважнейшы рэсурс развіцця краіны. Сучасная беларуская моладзь поўная энергіі, мэтанакіраванасці, канструктыўных ідэй і смелых рашэнняў.

  У выступленні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі пры звароце са штогадовым Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу адзначана: “Шырокія магчымасці і энергія моладзі павінны быць накіраваны на карысць грамадства. Вельмі важна, каб маладыя людзі ўдзельнічалі ў развіцці грамадства, вучыліся жыць па яго законах – прававых і маральных, станавіліся сапраўднымі патрыётамі сваёй Радзімы.”

  Асаблівую ўвагу дзяржава звяртае на грамадзянска-патрыятычнае выхаванне моладзі. Яно павінна быць накіравана на тое, каб маладыя людзі з дзяцінства вучыліся любіць сваю Радзіму, адчувалі ўпэўненасць у будучыні і мелі жаданне зрабіць сваю краіну лепш.

  Дзяржава садзейнічае фарміраванню здаровага ладу жыцця моладзі, рэалізацыі права моладзі на працу, развіццю маладзёжных грамадска значных ініцыятыў, забеспячэнню моладзі жыллём, стварэнню належных умоў для ўмацавання інстытута сям'і, спалучэнню бацькамі працоўнай дзейнасці і выканання сямейных абавязкаў, паляпшэнню жыллёвых умоў маладых сем'яў.

  І як вынік, сёння, сапраўды, вырасла цэлае пакаленне – дзеці Незалежнасці.

  У ходзе першага ўрока класныя кіраўнікі падкрэсляць, што пастаяннымі намаганнямі кіраўніка дзяржавы ў нашай краіне захоўваецца мір і спакой, створаны спрыяльныя ўмовы для жыцця ўсіх яго грамадзян незалежна ад нацыянальнасці і веравызнання. І на міжнароднай арэне, як адзначаецца ў Пасланні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, мы па-ранейшаму выступаем у ролі адказнага і надзейнага партнёра, які жадае ўсім народам міру і дабра. Мы не ўцягнутыя ў знешнія канфлікты.

Вялікая ўвага ў бягучым годзе нададзена святкаванню 70-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Актуальнымі для школьнікаў будуць сустрэчы з героямі вайны і працы (“Дзеці вайны”, “Маладыя героі”), гутаркі (“Свет і вайна вачыма дзяцей”); віктарыны (“Ці ведаеш ты, хто жыве побач з табой?”); завочныя падарожжы (“Перагортваючы старонкі гісторыі”); конкурсы чытальнікаў, конкурсы малюнкаў,плакатаў і інш.

  У змесце першага ўрока знайдуць адлюстраванне і маючыя адбыцца 11 кастрычніка 2015 г. выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У сувязі з гэтым асаблівае значэнне будзе нададзена рабоце па азнаямленню з выбарчым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, найноўшымі навуковымі, спартыўнымі, культурнымі дасягненнямі, дасягненнямі ў сацыяльна-эканамічнай сферы Рэспублікі Беларусь.

  На сённяшні дзень Рэспубліка Беларусь – экспартаарыентаваная дзяржава з развітой прамысловасцю, сектарам паслуг і сельскай гаспадаркай. Краіна ўваходзіць у лік лідэраў сярод сусветных экспарцёраў грузавых аўтамабіляў, трактароў, дарожна-будаўнічай і камунальнай тэхнікі. Кожны дзесяты колавы трактар, які выпускаецца сёння ў свеце, носіць імя “Беларус”.

  Беларусь выпускае 17 % усіх камбайнаў у свеце, 6 % трактароў, 6,4 % ільновалакна і 2,8 % бульбы, а доля вытворцы кар'ерных самазвалаў БелАЗ на сусветным рынку дасягае 30 %. Вырабляючы 1,4 % сусветных аб'ёмаў малака, у экспарце малочных прадуктаў краіна займае каля 5 %, а па сметанковаму масле – каля 11 %.

  У рэгіёне СНД Беларусь утрымлівае стабільна лідзіруючыя пазіцыі ў галіне хіміі і нафтахіміі, сельскагаспадарчым і аўтамабільным машынабудаванні, аграпрамысловым комплексе, лёгкай прамысловасці, па асобных кірунках развіцця інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій. Па экспарце ІТ-паслуг на душу насельніцтва Беларусь апярэджвае ўсе краіны СНД. Маюцца значныя напрацоўкі ў сферы высокіх тэхналогій, у прыватнасці ў вытворчасці аптычных і лазерных прыбораў, аўтаматызаваных сістэм кіравання. Беларусьпрытрымліваецца мадэлі сацыяльна арыентаванай рыначнай эканомікі, якая даказала сваю заможнасць і эфектыўнасць[1].

  У нашай краіне надаецца вялікая ўвага фізічнай культуры і спорту. Палітыка дзяржавы нацэлена на тое, каб усім прадаставіць магчымасць займацца фізкультурай і спортам. Высокія дасягненні ў спорце і наяўнасць спартыўных збудаванняў сусветнага класа сведчаць аб паспяховай рэалізацыі пастаўленых дзяржавай задач. Найбольш папулярнымі відамі спорту з'яўляюцца: лёгкая атлетыка, футбол, гімнастыка, лыжны спорт, хакей, тэніс, фехтаванне, барацьба, валейбол, гандбол, плаванне, шахматы і шашкі.

  На сённяшні дзень у краіне функцыянуе больш 26 000 аб'ектаў фізкультурна-спартыўнага прызначэння. Так, напрыклад, Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту «Раўбічы» лічыцца адным з лепшых у свеце цэнтраў для правядзення спаборніцтваў па біятлоне. У Беларусі шмат навучальных цэнтраў для падрыхтоўкі прафесійных спартсменаў, у т.л.  Беларускі дзяржаўны універсітэт фізічнай культуры, 12 вучылішч алімпійскага рэзерву, 212 спецыялізаваных школ алімпійскага рэзерву, 185 дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ. У Беларусі тры буйныя цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі: у Стайках, Раўбічах і Ратамцы. Беларусь па праву можа ганарыцца сваёй гісторыяй удзелу ў Алімпійскіх гульнях. 75 беларусаў сталі алімпійскімі чэмпіёнамі У некалькіх відах спорту, якія ўваходзяць у праграму Алімпійскіх гульняў, беларускімі спартсменамі ўстаноўлены 61 нацыянальны рэкорд. Найбольшая колькасць вышэйшых нацыянальных дасягненняў зарэгістравана ў плаванні - 13. Затым ідуць - кулявая стральба, прадстаўнікамі якой устаноўлена 9 рэкордаў Беларусі, шорт-трэк (3), веласпорт (8), стральба з лука (10), цяжкая атлетыка (7) і лёгкая атлетыка (1), водналыжны спорт (3).

  280 ураджэнцаў Беларусі сталі чэмпіёнамі свету і Еўропы ў многіх відах спорту. Ва ўсіх на слыху дасягненні вядомых спартсменаў, якія пачалі свой шлях у вялікі спорт са студэнцкага. Гэта славутыя біятланісткі Дар'я Домрачава і Надзежда Скардзіна, фрыстайлісты Ала Цупер і Антон Кушнір, гімнастка Меліціна Станюта. Гэтыя спартсмены  ва ўсіх адносінах выдатны прыклад для моладзі, узор для пераймання для толькі пачынаючых свой шлях у спорце.

  Спартыўныя дасягненні нашай краіны далі нам нацыянальных герояў, пра якіх варта ведаць і памятаць. Спартсмены, якія заваявалі ўзнагароды і праславілі Рэспубліку Беларусь, заслугоўваюць асаблівай увагі. Гэта гісторыя ў асобах, гэта тыя сучаснікі, на якіх павінна раўняцца наша моладзь.

  Фарміраванню і ўдасканаленню палітычнай і сацыяльнай кампетэнтнасці падрастаючага пакалення спрыяюць уключэнні іх у маладзёжныя грамадскія аб'яднанні. У рамках першага ўрока классныя кіраўнікі раскажуць пра дзейнасць такіх аб'яднанняў, бо актыўны ўдзел у  дзіцячым і маладзёжным руху дае магчымасць моладзіатрымаць вопыт новых сацыяльных адносін і сацыяльнай творчасці, змяніць свой сацыяльны статус і ўзбагаціць светапогляд, праявіць сацыяльна значымую ініцыятыву.

  У ходзе першага ўрока  абмяркуюць гістарычнае значэнне айчыннага маладзёжнага руху, ролю маладых людзей у станаўленні і развіцці нашай дзяржавы. У змесце ўрока знайдуць адлюстраванне найбольш важныя падзеі грамадска-палітычнага жыцця краіны (выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, 42-і з'езд грамадскага аб'яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” і інш.), Маладзёжныя рэспубліканскія акцыі (“100 ідэй для Беларусі”, “Кветкі перамогі”, ” Дзякуй салдатам Перамогі за тое, што не ведаем вайны!”, “ Лета на карысць” і інш.); марафоны маладых выбаршчыкаў  “Зрабі свой выбар!”, “Выбар маладых. Наша будучыня”. Мэтазгодна падкрэсліць уклад студатрадаўскага і валанцёрскага рухаў у сацыяльна-эканамічнае развіццё нашай краіны (будаўніцтва Астравецкай АЭС, удзел валанцёрскіх атрадаў ГА “БРСМ”  “Добрае сэрца” у дабрачынных працоўных акцыях па рэканструкцыі і добраўпарадкаванні праваслаўных храмаў Беларусі ў рамках акцыі “Аднаўленне святынь Беларусі” і інш.), адзначыць актыўнае прасоўванне сацыяльных ініцыятыў у маладзёжным асяроддзі (арганізацыя працы бізнес-кампаній, бізнес-інкубатараў).

  Неабходна акцэнтаваць увагу вучняў  на мерах дзяржаўнай падтрымкі моладзі ў Рэспубліцы Беларусь (дзейнасць спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі і спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў). З году ў год акцэнтуецца ўвага на эфектыўнасці такіх формаў правядзення першага ўрока, як экскурсіі, наведванне музеяў ігістарычных месцаў Рэспублікі Беларусь.

  Экскурсіі карыстаюцца асаблівай папулярнасцю ў дзяцей і моладзі. Першы ўрок можна перанесці на прадпрыемства, на выставу, у музей і г. д. Тут, нароўні з назіраннямі вучняў, выкарыстоўваюцца аповед, гутарка, дэманстрацыя і іншыя метады. Такія заняткі будуць спрыяць накапленню наглядных уяўленняў і жыццёвых фактаў, узбагачэнню сацыяльнага вопыту выхаванцаў, усталяванню сувязі тэорыі з практыкай, вырашэнню задач эстэтычнага выхавання, развіццю пачуцця любові да роднага краю, да тых маладых людзей, якія з'яўляюцца творцамі сучасных дасягненняў. Наведванне філіяла Нацыянальнага гістарычнага музея “Музей сучаснай беларускай дзяржаўнасці” (г. Мінск, вул. Карла Маркса, 38, кантактны тэл. +375 17327 46 12), дасць магчымасць маладому пакаленню пазнаёміцца з дасягненнямі суверэннай Беларусі ва ўсіх сферах грамадскага жыцця (палітыцы, эканоміцы, культуры, навуцы, адукацыі і інш.).

  Можна працягнуць  традыцыю правядзення 1 верасня “гасцявых” урокаў у майстэрнях мастакоў, рэдакцыях газет і часопісаў, на сучасных прамысловых і сельскагаспадарчых аб'ектах, падчас якіх вучні i педагогі сустракаюцца з прадстаўнікамі выканаўчай і заканадаўчай улады, дзеячамі культуры, мастацтва і інш.

  Пры правядзенні першага ўрока важна звярнуць увагу на афармленне кабінета, у якім неабходна выкарыстоўваць дзяржаўную сімволіку, ілюстраваную карту Беларусі, размясціць выставу кніг пра Беларусь, фатаграфіі гістарычных месцаў і прыроды Беларусі, альбомы, стэнды, рэпрадукцыі карцін на беларускую тэматыку, творчыя работы вучняў (рэфераты, праекты, сачыненні, вершы, малюнкі, плакаты, газеты, водгукі пра экскурсіі і інш.) пра Беларусь.

  Замацаваць у дзяцей правільнае ўяўленне пра сімволіку дапамогуць гутаркі “Пра што расказвае наш герб”, “Колеры нашага сцяга”, “Як слухаюць і спяваюць гімн” і інш.

  Неабходна звярнуць увагу вучняў на значэнне плошчы Дзяржаўнага сцяга ў сталіцы нашай Радзімы, на якой закладзена новая патрыятычная традыцыя прынясення клятвы вернасці Дзяржаўнаму сцягу Рэспублікі Беларусь – сімвалу і апоры незалежнасці і дзяржаўнасці.

  Неабходна  выкарыстоўваць  такія формы працы, як круглыя сталы, сустрэчы і відэасустрэчы, прагляд відэаролікаў “Уклад сучаснай моладзі ў развіццё краіны (рэгіёну)”, экспазіцый у школьных і віртуальных музеях, брэйн-рынгі, філасофскія сталы, дзелавыя гульні, прэзентацыі праектаў і інш. У мэтах фарміравання ў вучняў імкнення да рэалізацыі ўласных ініцыятыў у рамках ўрока важна прадугледзець абмеркаванне вынікаў сацыяльна значнай дзейнасці саміх вучняў  і перспектыў яе развіцця ў надыходзячым навучальным годзе. Будзе да месца фотавыстава “Лета на карысць”, прэзентацыя праектаў “Твары дабро”, выстава творчых работ вучняў. Пры афармленні неабходна выкарыстоўваць лагатып  Года моладзі.

  На першым уроку кожны першакласнік краіны атрымае ў падарунак кнігу “Беларусь – наша Радзіма. Падарунак Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі першакласніку”. Змест урока рэкамендуецца будаваць з выкарыстаннем матэрыялу гэтай кнігі. У працэсе падрыхтоўкі першага ўрока нязменным памочнікам для педагогаў будзе матэрыял “Дзень Канстытуцыі: юным грамадзянам аб дзяржаве і праве” (часопіс “Выхаванне і дадатковая адукацыя”. 2013. № 2. С.4–7), а таксама шэраг наступных распрацовак : “Выхоўваць лепшыя якасці асобы. Калектыўная творчая справа “Любоў мая – Беларусь” (часопіс “Народная асвета”. 2012. № 2. С.49–52); распрацоўкі па праграме факультатыўных заняткаў “Мая бацькаўшчына” па тэмах: “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь”, “Мы – беларусы” (часопіс “Выхаванне і дадатковая адукацыя”. 2014, № 4. С.50-56).

  Пры арганізацыі ўсіх выхаваўчых мерапрыемстваў Дня ведаў варта ўлічваць узроставыя асаблівасці вучняў.

  У пачатковай школе ў дзяцей дамінуе эмацыйна-пачуццёвае стаўленне да свету, таму рэкамендуецца праводзіць конкурсы чытальнікаў, малюнкаў, тэматычныя гутаркі: “Дзяцінства, апаленае вайной”,  “Героі жывуць побач”, “Будучыня ў руках маладых...”; завочныя вандроўкі і г.д.

  Для вучняў, якія навучаюцца на II і III ступені  агульнай сярэдняй адукацыі, асаблівае месца неабходна адвесці інфармацыйна-прапагандысцкай рабоце: правядзенню лекцыйных і дыскусійных мерапрыемстваў (вусны часопіс, прэс-канферэнцыя, тэматычная лекцыя), прагляду і абмеркаванню хранікальна-дакументальных і мастацкіх фільмаў, прысвечаных маладым людзям, якія прынеслі славу нашай краіне; камп’ютарным прэзентацыям, літаратурна-музычным гасцёўням (“Мы маладыя і ініцыятыўныя”, “Маладыя паэты краіны”), арганізацыям выстаў, тэматычных экспазіцый мастацка-публіцыстычных выданняў, прысвечаных дасягненням нашай краіны і выдатным маладым асобам.

  Як зрабіць жыццё маладога пакалення беларусаў духоўна насычаным, як супрацьстаяць згубным звычкам, што разбураюць здароўе; як дапамагчы развіць і рэалізаваць на карысць роднай краіны творчы і навуковы патэнцыял моладзі, ўнесці свой асабісты ўклад у развіццё эканамічнага дабрабыту і магутнасці краіны – гэтыя і іншыя пытанні неабходна вынесці для абмеркавання на першым ўроку.

  Педагогам рэкамендуецца даць магчымасць вучням, якія навучаюцца на  III ступені агульнай сярэдняй адукацыі,  праявіць ініцыятыву і забяспечыць педагагічную падтрымку ў правядзенні першага ўрока для   вучняў пачатковых класаў.

 

          Учебные занятия в Беларуси в 2015/2016 учебном году для всех учреждений, реализующих образовательные программы общего среднего образования, начнутся 1 сентября и пройдут по 31 мая.

 

Первая четверть будет длиться с 1 сентября по 24 октября 2015 года;

 Вторая - с 2 ноября по 26 декабря 2015 года;

 Третья - с 11 января по 19 марта 2016 года;

 Четвертая - с 28 марта по 31 мая 2016 года.

          Продолжительность каникул:

 Осенние пройдут с 25 октября по 1 ноября включительно (8 дней);

 Зимние - с 27 декабря по 10 января (15 дней);

          Весенние - с 20 марта по 27 марта (8 дней);

          Летние - с 1 июня по 31 августа (92 дня), а для учащихся, завершивших 9-й класс, - с 13 июня по 31 августа включительно (80 дней).

 Для учащихся 1-2-х классов (и 3-х классов - для учащихся с ОПФР с пятилетним сроком обучения на I ступени общего среднего образования) в третьей четверти проводятся дополнительные зимние каникулы с 15 по 21 февраля продолжительностью 7 дней.

 

Разделы сайта