Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

25.02.2017

Прайшоў Тыдзень беларускай мовы і літаратуры

Вечны голас магутнага слова

 

 “Вечны голас магутнага слова”, - пад такой назвай прайшоў Тыдзень беларускай мовы і літаратуры ў дзяржаўнай устаове адукацыі “Сярэдняя школа №1 г.п.Бялынічы імя М.І. Пашкоўскага”. Мерапрыемствы прымеркаваны да 500-годдзя славянскага кнігадрукавання.

У першы дзень тыдня ва ўсіх класах прайшлі інфармацыйныя хвілінкі, на якіх гучалі словы Змітрака Бядулі: “ Не саромся, беларус, гаманіць па- беларуску – на роднай мове бацькоў і дзядоў сваіх. Шануй сваю мову, шануй свае песні, свае казкі, звычаі і ўсё роднае – гэта спадчына дзядоў і вялікі нацыянальны скарб. Толькі тады цябе ўсе будуць шанаваць як чалавека”.

Класнымі кіраўнікамі на працягу тыдня праведзены гутаркі “Беларуская мова як першааснова нацыянальнай культуры”. У гэты час ўсіх вучняў школы сустракалі навучэнцы ў нацыянальных касцюмах, запрашалі размаўляць толькі па-беларуску, распаўсюджвалі буклеты “Магутная сіла роднага слова”. Праз калектыўную творчую дзейнасць, у якой зліліся формы, сродкі і спосабы ўзаемадзеяння настаўнікаў і навучэнцаў, мы змаглі далучыць падрастаючае пакаленне да культурна-гістарычнай спадчыны нашай Радзімы. У рамках Тыдня навучэнцы пачатковай школы прадставілі малюнкі па тэме “Слова, знітаванае з роднай зямлёй”, правялі займальныя гульні, гульні-падарожжы, віктарыны, літаратурна-музычную кампазіцыю,  дзе гучала роднае слова на тэму Радзімы, любові да бацькоў, да мовы. Хлопчыкі і дзяўчынкі зразумелі, што без мовы не будзе беларускага народа. Вучні пажадалі, каб беларуская мова гучала заўсёды з нашых вуснаў, каб яна заставалася такой мілагучнай, каб яе пачулі нашы нашчадкі.

 

Вучні 2 “А” класа завіталі ў госці да першакласнікаў з тэатралізаваным прадстаўленнем “Казка ў госці да вас”.

Для навучэнцаў былі арганізаваны тэматычныя экскурсіі “Шляхамі беларускага слова” ў літаратурна-краязнаўчы музей “Спадчына”, “Псалтыр як узор беларускагака кнігадрукавання” ў кабінет-імправізацыю “Беларуская школка пачатку 20 стагоддзя”.

 

Дзейнічала выстава радаводаў “Мой род, мая сям’я”. Звярнула на сябе ўвагу выстава “Першыя крокі ў літаратуру” па вершах вучаніцы 9 “А” класа Маргарыта Лашкевіч. Выстава насценных газет “Вечны голас магутнага  слова” сабрала шэраг аматараў роднага слова.

 

 

 

 

Школьная бібліятэка прапанавала выставу “Нашчадкі Францыска Скарыны”, у рамках якой праходзіла акцыя “Жыві, слова”.

У вельмі цікавым фармаце прайшла сустрэча з загадчыцай раённай дзіцячай бібліятэкі Аленай Аляксандраўнай Ксюнягінай. Удзельнікі літаратурнай гасцеўні “Крыніцай звіняць твае словы, мая беларуская мова” пазнаёміліся з паходжаннем слоў беларускай мовы, выконвалі творчыя заданні, задавалі пытанні, на якія атрымоўвалі змястоўныя адказы, часам - з гумарам. Гучалі песні на словы Ніны Мацяш. На працягу ўсёй сустрэчы адчувалася атмасфера святла і дабрыні.

Такія мерапрыемствы трэба праводзіць не толькі таму, што яны павучальныя, а яшчэ і таму, што яны прывіваюць любоў да роднай мовы, да нацыянальных традыцый. І хочацца верыць, што нашы вучні і надалей будуць імкнуцца, каб роднае слова гучала.

Кульмінацыяй Тыдня стала тэатралізаванае прадстаўленне “Масленіца прыйшла!” Сцэнарый і сама арганізацыя свята вытрымаліся ў духу аўтэнтычных народных традыцый з гульнямі, песнямі, пляскамі, блінамі, зазываннем вясны і, канечне ж, спальваннем чучала. Гэтае свята стала спосабам арганізацыі выхаваўчага асяроддзя, яркага, напоўненага працай і гульнёй, творчасцю, таварыствам, радасцю жыцця.

           

 

 

 

 Развіццё культуры маўленчых зносін – адна з асноўных задач не толькі ў адукацыйным працэсе нашай установы, але і ў выхаваўчым.

 

 

Настаўніўца беларускай мовы і літаратуры                        Данута Клопава

Разделы сайта