Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

24.02.2017

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры крочыць па школе

У рамках Тыдня беларускай мовы  і літаратуры  вучні 2"В" класа паўдзельнічалі ў конкурсе малюнкаў “Беларускія народныя казкі”.  У час конкурсу яны спаборнічалі ў веданні беларускіх народных казак, малявалі любімых казачных герояў. Вынікам конкурсу стала не толькі выстава малюнкаў, а і жаданне вучняў і надалей чытаць казкі на роднай мове.

 

 

 Вучні 2”В” класа з задавальненнем далучыліся да ўдзелу ў Тыдні беларускай мовы. Разам са сваім класным кіраўніком яны арганізавалі і правялі пазнавальную гадзіну “Беларускі лён”. У час мерапрыемства дзеці даведаліся аб тым, як вырошчвалі лён раней і як вырошчваюць яго зараз. Так сама яны пазнаёміліся са старажытнай тэхналогіяй апрацоўкі ільну. Вучні з цікавасцью разглядалі даматканыя і сучасныя вырабы з ільну.

 

Класны кіраўнік 2 “В” класа Садоўская М.М.

Разделы сайта