Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Гульня-падарожжа " Прырода роднай краіны»

 

Дадзенае мерапрыемства праводзілася з вучнямі 2 “ Б " класа з мэтай паглыблення і пашырэння ведаў дзяцей аб прыродзе Беларусі, аб бытавых адходах і іх уласцівасцях фарміраваць экалагічную культуру і беражлівыя адносіны да прыроды.

Выхаванне ў дзяцей экалагічнай пісьменнасці ўсё больш выступае на першы план у сучаснай сістэме адукацыі. Ні для каго не сакрэт, што праблема забруджвання навакольнага асяроддзя ўсё больш звяртае на сябе ўвагу сучаснага грамадства. Вакол нас у прыродзе мы бачым вялікую колькасць смецця і бруду. І іх становіцца ўсё больш і больш. Праблема смецця вельмі актуальная. Дарослыя, не задумваючыся, выкідваюць смецце з акна аўтамабіля, кідаюць на маставую фанцік ад з'едзенай цукеркі, тым самым паказваючы прыклад сваім дзецям. Засмечанасць адходамі жыццядзейнасці людзей цягне за сабой некантралюемае размнажэнне казурак і грызуноў, якія з'яўляюцца пераносчыкамі розных інфекцыйных захворванняў. Таму актуальнасць аховы навакольнага асяроддзя не падлягае сумненням. Задача дарослых дапамагчы маладому пакаленню своечасова выправіць дапушчаныя памылкі і не паўтараць іх у далейшым. Мерапрыемства накіравана на сістэматызаванне і пашырэнне ведаў дзяцей аб відах бытавых адходаў, іх уласцівасцях, аб небяспецы бытавых адходаў у жыцці чалавека.

              

Пашэчка І.В., настаўнік пачатковых класаў

Раздзелы сайта