Асноўнымі мэтамі Школы з'яўляюцца рэалізацыя адукацыйных стандартаў агульнай сярэдняй адукацыі, фарміраванне грамадзянскасці і патрыятызму, інтэлектуальнае, духоўна-маральнае, творчае, фізічнае і прафесійнае развіццё асобы вучня, фарміраванне ў яго ведаў, уменняў, навыкаў і кампетэнцый.
Асноўнымі задачамі Школы з'яўляюцца:
- фарміраванне грамадзянскасці, патрыятызму і нацыянальнай самасвядомасці на аснове дзяржаўнай ідэалогіі;
- падрыхтоўка да самастойнага жыцця, прафесійнаму самавызначэнню, выбару прафесіі і працы;
- фарміраванне маральнай, эстэтычнай культуры і культуры ў галіне аховы навакольнага асяроддзя і прыродакарыстання;
- фарміраванне фізічнай культуры, авалоданне каштоўнасцямі і навыкамі здаровага ладу жыцця;
- фарміраванне культуры сямейных адносін;
- стварэнне ўмоў для сацыялізацыі, самаразвіцця і самарэалізацыі асобы вучня;
- фарміраванне агульначалавечых, гуманістычных каштоўнасцей на аснове культурных і духоўных традыцый беларускага народа, дзяржаўнай ідэалогіі;
- адпаведнасць зместу, формаў і метадаў выхавання мэты і задачам выхавання;
- сістэмнасць і адзінства педагагічных патрабаванняў;
- пераемнасць, бесперапыннасць і паслядоўнасць рэалізацыі зместу выхавання з улікам узроставых і індывідуальных асаблівасцяў вучняў;
- стварэнне ўмоў для развіцця творчых здольнасцяў вучня, уключэнне іх у розныя віды сацыяльна значнай дзейнасці;
- рэалізацыя адукацыйных стандартаў агульнай сярэдняй адукацыі;
- авалоданне навыкамі разумовай і фізічнай працы.
Прадметам дзейнасці Школы з'яўляецца адукацыйная дзейнасць ці іншая дзейнасць, якая ажыццяўляецца ў сферы адукацыі па рэалізацыі адукацыйных праграм пачатковай, базавай, сярэдняй, спецыяльнай адукацыі, праграм выхавання дзяцей, якія маюць патрэбу ў аздараўленні, а таксама праграмы выхавання і абароны правоў і законных інтарэсаў вучня, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.