Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Гутарка «Выратуй сваю планету!»

Прадстаўленая гутарка з вучнямі пачатковых класаў "Выратуй сваю планету!" носіць экалагічны кірунак.
Мэта: спрыяць фарміраванню экалагічнай культуры вучняў.
Для дасягнення дадзенай мэты вырашаліся наступныя задачы:
- развіваць пазнавальны інтарэс, экалагічнае мысленне вучняў;
- фарміраваць уменні вучняў прагназаваць наступствы сваіх
дзеянняў у навакольным прыродным асяроддзі;
- выхоўваць беражлівыя адносіны да прыроды і пачуццё любові да яе.
Мы з вучнямі абмяркоўвалі пытанні паняцця "экалогія", "смецце",
як выратаваць сваю зямлю і што мы можам зрабіць для паляпшэння
экалогіі? Зыходзячы з гэтага, падбіралася канкрэтнае і даступнае для вучняў
тлумачэнне, апісанне праблемы. У мерапрыемстве выкарыстоўваўся метад стымулявання цікавасці
вучняў, з прадастаўленнем для іх магчымасці самастойна выказваць
свае здагадкі, даваць адказы на пытанні, рабіць высновы. Вынікам работы з'яўляецца дасягненне вучнямі пастаўленай мэты, развіццё пазнавальнай цікавасці, фарміраванне экалагічна прымальных мадэляў паводзін.
Шчацінка А.В., выхавальнік

Раздзелы сайта