Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Фарміраванне экалагічнай культуры навучэнцаў на ўроках рускай мовы і літаратуры

У сучасным свеце праблемы навакольнага асяроддзя (экалагічныя праблемы) набылі глабальны маштаб. Асновай развіцця чалавецтва павінна стаць садружнасць чалавека і прыроды. Кожны павінен зразумець, што толькі ў гарманічным суіснаванні з прыродай магчыма далейшае развіццё нашага грамадства. Чалавеку неабходны новыя веды, новая сістэма каштоўнасцяў, якія, безумоўна, трэба ствараць і выхоўваць з дзяцінства. З дзяцінства трэба
вучыцца жыць у згодзе з прыродай, яе законамі і прынцыпамі. Экалагічная адукацыя і выхаванне ў сучаснай школе павінны ахопліваць ўсе ўзросты, яно павінна стаць прыярытэтным.
   Задача школы заключаецца не толькі ў тым, каб сфарміраваць пэўны аб'ём ведаў па экалогіі, але і спрыяць набыццю навыкаў навуковага аналізу з'яў прыроды, асэнсавання ўзаемадзеяння грамадства і прыроды, ўсведамлення значнасці сваёй практычнай дапамогі прыродзе. У цяперашні час экалагізацыя выхаваўчай працы школы стала адным з галоўных напрамкаў развіцця сістэмы школьнай адукацыі.
Рамановіч В.В., настаўнік рускай мовы і літаратуры

Раздзелы сайта