У 2023 годзе наша краіна святкуе 78-годдзе Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Вялікая Айчынная вайна па сваіх маштабах, разбурэннях і чалавечых ахвярах не мела сабе роўных за ўсю гісторыю нашай дзяржавы. Вялікая Айчынная вайна 1941-1945 г. доўжылася 1418 дзён і начэй. За гады Вялікай Айчыннай вайны загінула больш за 27 мільёнаў чалавек. Гэтая трагедыя закранула абсалютна кожнага ў нашай краіне.
78 гадоў з дня Вялікай Перамогі мы ўспамінаем з глыбокай павагай сваіх продкаў, якія ваявалі за нашу Радзіму супраць фашысцкай Германіі! З кожным годам усё менш і менш застаецца ўдзельнікаў і сведак тых страшных падзей. Кожны вёў жорсткую барацьбу з фашыстамі: хто ваяваў на палях бітваў, хто ў тыле не пакладаючы рук, не шкадуючы сіл працаваў на карысць Радзіме, набліжаючы Вялікую Перамогу.
Вельмі важна, нам - цяперашняму пакаленню, не забываць і перадаваць нашчадкам ўсю гісторыю Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945г.г., распавядаць падрастаючаму пакаленню праўду пра вайну, пра яе герояў і іх гераічных учынках, пра той боль і пазбаўленні самаадданых жыхарах нашай Радзімы, якія праз гэта ўсё прайшлі захавалі мужнасць, добрае сэрца і любоў да Радзімы.


