Праблема адходаў з'яўляецца адной з найважнейшых праблем сучаснага грамадства і адным з эфектыўных яе рашэнняў з'яўляецца арганізацыя паасобнага збору адходаў з іх далейшым другасным выкарыстаннем. Фарміраванне экалагічнай пісьменнасці неабходна пачынаць з дзяцінства, так як дзеці эмацыйна адчувальней да ўспрымання экалагічных праблем, чым дарослыя людзі, менавіта ў школьным узросце складваюцца мадэлі паводзін будучых дарослых.
12 красавіка ў рамках акцыі "Сартуй адходы правільна" перад навучэнцамі 5-11-ых класаў выступілі прадстаўнікі БУКП "Жылкамгас". Падчас выступу прадстаўнікі яшчэ раз нагадалі прысутным, што трэба правільна сартаваць адкіды.
Экалагічная акцыя па асобным зборы смецця для навучэнцаў-гэта фарміраванне не толькі экалагічнага выхавання і традыцый, але і важны крок для нашай будучыні. Дзякуючы такім мерапрыемствам мы можам ужо цяпер даваць школьнікам неабходныя веды аб правільнай сартаванні і перапрацоўцы смецця, і вучыць іх беражліва ставіцца да прыроды.

