Супрацоўнікі АУС райвыканкама і раённага аддзялення Дэпартамента аховы МУС правялі для дзяцей, членаў ГА «БРСМ», якія знаходзяцца ў шэрагах моладзевых атрадаў аховы правапарадку, навучальныя заняткі па прыёмах самаабароны на базе нашай школы.
✔️Былі прадэманстраваны самыя распаўсюджаныя выпадкі нападу і прыёмы іх адлюстравання.
Старшы оперупаўнаважаны групы па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Павел Вараб'ёў і міліцыянт-кіроўца АДС РАУС Кірыл Старавойтаў на практыцы вучылі рабят правільна паводзіць сябе ў сітуацыях агрэсіўных паводзін старонніх людзей і абараняць сябе пры ўзнікненні небяспекі.
Міліцыянт-кінолаг Аляксандр Семянюк, камандзір аддзялення групы затрымання Аляксандр Гарбузаў разам са службовым сабакам па мянушцы Спарта паказалі агульны курс дрэсіроўкі і затрыманне ўмоўнага злачынца.


