Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

15.02.23

Афганістан у лёсах нашых землякоў

У рамках рэспубліканскай дэкады "Афганістан у лёсах нашых землякоў" навучэнцы і маладыя педагогі ДУА "Сярэдняя школа №1 г. Бялынічы імя М.і. Пашкоўскага" прынялі актыўны ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных Дню памяці воінам-інтэрнацыяналістаў і 34-й гадавіне вываду савецкіх войскаў з тэрыторыі Рэспублікі Афганістан. Падчас мітынгу-рэквіума ўдзельнікі ўсклалі да помніка гірлянду і кветкі, а таксама ўшанавалі памяць загінулых хвілінай маўчання.

У адпаведнасці з планам правядзення мерапрыемстваў, прысвечаных Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, у рамках рэспубліканскай дэкады "Афганістан у лясах нашых землякоў" для навучэнцаў ДУА "Сярэдняя школа №1 г. Бялынічы імя М.і. Пашкоўскага" арганізаваны прагляд хранікальна-дакументальнага фільма прысвечанага падзеям Афганскай вайны. Пасля прагляду фільма хлопцы разам з настаўнікамі абмеркавалі і падзяліліся думкамі.

Для навучэнцаў ДУА "Сярэдняя школа №1 г. Бялынічы імя М.І. Пашкоўскага" праведзена патрыятычная сустрэча з намеснікам старшыні Бялыніцкай раённай арганізацыі ГА" Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане " У. В. Карпухіным. У ходзе мерапрыемства Уладзімір Васільевіч распавёў навучэнцам пра падзеі ваенных дзеянняў у Рэспубліцы Афганістан у якіх ён сам прымаў удзел, шмат займальных і цікавых гісторый з яго жыцця даведаліся рабяты з сярэдняй школы №1. Задачамі дадзенага мерапрыемства было фарміраванне ў дзяцей патрыятычных пачуццяў, уяўленне аб гераізме, выхаванне любові і павагі да абаронцаў нашай Радзімы.

18.06.25

Прафілактыка палавой недатыкальнасці

разгарнуць » / « згарнуць
22.08.22

"Умелец" у справе

разгарнуць » / « згарнуць
26.01.22

Завочнае падарожжа " Бялыніцкі край»

разгарнуць » / « згарнуць

Раздзелы сайта