21 студзеня 2023 года на базе нашай установы адукацыі адбыўся заключны тур раённага этапу конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў "Настаўнік года Рэспублікі Беларусь - 2023". Нашу школу на конкурсе педмайстэрства прадставіла Ірына Сяргееўна Алёхна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры.

Свае ўменні, навыкі, вопыт і творчыя здольнасці ўдзельнікі прадэманстравалі ў такіх конкурсах, як "Самапрэзентацыя", "Рашэнне педагагічных сітуацый" і "Майстар-клас".

Па выніках конкурсу Ірына Сяргееўна прызнана пераможцам у адпаведнай намінацыі і будзе прадстаўляць наш раён у адборачным туры абласнога этапу конкурсу "Настаўнік года Рэспублікі Беларусь - 2023".
Віншуем Ірыну Сяргееўну і жадаем поспехаў у наступным этапе конкурсу!!!