03.01.2023 года навучэнцы пятых класаў пабывалі ў Беларускім дзяржаўным цырку. На хлопцаў гэтая паездка зрабіла незгладжальнае ўражанне. Дзеці з нецярпеннем чакалі казачнага цуду. І яно адбылося. Хлопцы пагрузіліся ў дзіўны свет цырка. Тут было ўсё: неверагодныя гімнасты, чароўныя поні, але асабліва дзяцей здзівілі тыгры.

Акрамя цырка навучэнцы наведалі плошчу Перамогі.

