Як выдатна, калі ў зале не змаўкае смех! Калі вочы хлопцаў напоўнены іскрынкамі, якія зараджаюць навакольных добрым настроем! Ведаеце калі гэта адбываецца? Калі ў нашай школе КВЗ!
Сёння, у актавай зале было па-сапраўднаму весела, бо прайшоў КВЗ "мы выбіраем здаровы лад жыцця".
У гульні спаборнічалі тры каманды.
Усе каманды прадэманстравалі бліскучы гумар у некалькіх конкурсах: візітная картка, хатняе заданне, конкурс капітанаў і музычны конкурс.
Пераможцам гульні стала каманда 9"Б" класа
Другое месца заваявала каманда 9 " А " класа
Трэцяе месца ў каманды 8" Б " класа
Усе ўдзельнікі і гледачы атрымалі зарад энергіі і пазітыву
Спадзяемся, што такія гульні стануць у нашай школе добрай традыцыяй


