У рамках Тыдня ўстойлівага развіцця - 2022 у актавай зале нашай установы адукацыі для навучэнцаў 9-11-х класаў прайшла сустрэча са старшынёй раённага Савета дэпутатаў Андрэем Саланінка і першым сакратаром РК ГА «БРСМ» Марынай Шабусавай.
Андрэй Аляксандравіч падкрэсліў, што ў нашым раёне ў рамках рэалізацыі розных дзяржаўных праграм, накіраваных на ўдасканаленне работы з насельніцтвам, праводзяцца мерапрыемствы па выяўленні перспектыўных напрамкаў дзейнасці і папярэджанні негатыўных фактараў уздзеяння на людзей.
Лідар моладзі расказала аб 17 мэтах устойлівага развіцця ў Беларусі, праводзячы паралель з рэалізацыяй маладзёжнай палітыкі ў нашым раёне.
Прыемным момантам мерапрыемства стала ўручэнне дыплома пераможцы рэспубліканскай акцыі "дыктоўка Перамогі" вучню 10 " А " класа Максіму Бурому
Віншуем 🎉
