16.11.2022 навучэнцы 7"В" класа наведалі мастацкі музей ім. В. К. Бялыніцкага-Бірулі ў г. Бялынічы. Экскурсавод музея пазнаёміла дзяцей з выставай "Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны". Пракурор раёна Алёхна І. В. выступіў з тэмай "Актуальныя пытанні абароны правоў асобы і грамадства ў сувязі з расследаваннем генацыду насельніцтва БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны". Навучэнцы актыўна вялі гутарку, адказвалі на пытанні, давалі інтэрв'ю для тэлебачання.


