Здаецца, толькі пачаўся новы навучальны год, але вось ужо і праляцела першая чвэрць. Нядаўна мы прыйшлі на першае верасня і ўбачылі ўсіх аднакласнікаў і настаўнікаў пасля доўгіх канікул, а вось ужо развітваемся да наступнай чвэрці, бо ўжо наступілі восеньскія вакацыі.
Гэтыя два месяцы былі яркімі і прадуктыўнымі.
28.10.2022 адбылася ўрачыстая лінейка, прысвечаная заканчэнню першай чвэрці.
Мерапрыемства , па традыцыі, пачалося з узняцця сцяга Рэспублікі Беларусь і выканання гімна.
Да хлопцаў звярнулася дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі" Сярэдняя школа №1 г.Бялынічы імя Мікалая Іванавіча Пашкоўскага " Таццяна Іванаўна Болдышевская.
На мерапрыемстве прысутнічалі ганаровыя госці:
-старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ Бялыніцкага РАУС - Сарока Віктар Віктаравіч;
-старшы інспектар сектара нагляду і прафілактыкі Бялыніцкага РАНС - Шаўчонак Дзмітрый Мікалаевіч.


