27 кастрычніка 2022 года ў дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа №1 г.Бялынічы імя Мікалая Іванавіча Пашкоўскага» адбылася сустрэча педагога ДУА «Сярэдняя школа №8 г. Магілёва», настаўніка кваліфікацыйнай катэгорыі «настаўнік-метадыст» Гузікавай Святланай Пятроўнай і навучэнцаў профільных класаў (груп) педагагічнай накіраванасці ДУА «Сярэдняя школа №1 г. Бялынічы імя Мікалая Іванавіча Пашкоўскага». Святлана Пятроўна падзялілася сваім вопытам работы, распавяла дзецям аб значнасці прафесіі педагога, аб запатрабаванасці грамадствам высокакваліфікаваных педагогаў.
