Рабят гасцінна сустрэлі прадстаўнікі Сакратарыята, якія пазнаёмілі іх з праграмай экскурсіі.
Школьнікам распавялі пра гісторыю ўзвядзення будынка Савета, храналогіі яго будаўніцтва. З вялікай цікавасцю навучэнцы разглядалі Выставачныя сувеніры, якія былі падораны Савету Рэспублікі прадстаўнікамі розных краін.
Затым яны наведалі залу пасяджэнняў, дзе была арганізавана сустрэча са старшынёй Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргеем Анатольевічам Рачковым.
Навучэнцы сустрэліся для шчырай размовы са старшынёй Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Наталляй Качанавай, якой навучэнцы змаглі задаць усе пытанні. Для навучэнцаў гэтая сустрэча стала асаблівай і незабыўнай.
У знак падзякі ад адміністрацыі, настаўнікаў і школьнікаў госці падарылі Наталлі Качанавай драўлянае пано ў форме контуру Беларусі. У сваю чаргу, школьнікі атрымалі памятныя падарункі ад Савета Рэспублікі.







