Сёння, 06 кастрычніка 2022 года ў актавай зале ўстановы адукацыі адбылася дыялогавая пляцоўка "Ад памяці мінулага да будучыні".
У мерапрыемстве прынялі ўдзел вучні 9-11 класаў.
У зале прысутнічалі ганаровыя госці:
Пракурор Бялыніцкага раёна Аляхно І.В.
Намеснік старшыні КДН Бялыніцкага райвыканкама Кавецкая Т.М.
Дырэктар ДУА "Шматпрофільны цэнтр "Ветразь" г. Бялынічы" і. І. Віннікава
Настаўнік гісторыі ДУА "Сярэдняя школа №1 г. Бялынічы ім. М. І. Пашкоўскага " Бунакова А. В.
Начальнік ІСН аддзела ўнутраных спраў Бялыніцкага райвыканкама Літаеў А. А.
На мерапрыемстве падымаліся важныя і актуальныя пытанні для нашай краіны.
Пачалося мерапрыемства з уступнага слова Таццяны Мікалаеўны Кавецкай. Ігар Васільевіч Аляхно распавёў аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Іна Ігараўна Віннікава прэзентавала прысутным інтэрактыўную карту "Генацыд у Бялыніцкім раёне". Аб ролі Рэспублікі Беларусь у захаванні свету распавяла Алеся Вітальеўна Бунакова. Анатоль Анатольевіч Літаеў нагадаў навучэнцам аб асноўных наступствах парушэнняў нормаў, устаноўленых адміністрацыйным і крымінальным заканадаўствам.
Навучэнцы задавалі выступоўцам пытанні, якія цікавяць іх пытанні і атрымалі разгорнутыя адказы. Мерапрыемствы атрымалася пазнавальным.



