Дзень настаўніка-агульнае свята, свята ўсіх пакаленняў, удзячных за атрыманыя веды і ўменні, за выхаванне. Успаміны пра школу, пра вобраз паважанага настаўніка суправаджаюць кожнага з нас на працягу ўсяго жыцця, падахвочваюць толькі да добрых учынкаў, служаць апорай у цяжкую хвіліну.
Ніхто з педагогаў у гэты дзень не застаўся без увагі. Асаблівыя словы падзякі былі адрасаваны ветэранам педагагічнай працы. У кожнага застаюцца свае ўспаміны пра школьныя гады, таму добра, што ёсць такое свята, калі кожны можа павіншаваць свайго любімага настаўніка, выказаць словы любові і ўдзячнасці.



