Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

27.09.22

У судзе Бялыніцкага раёна прайшло судовае пасяджэнне для навучэнцаў СШ № 1 па крымінальнай справе аб незаконным абароце наркотыкаў

У актавай зале Бялыніцкага РАУС адбылося выязное пасяджэнне суда Бялыніцкага раёна пад старшынствам суддзі Валянціны Паўлавай. На пасяджэнні прысутнічалі навучэнцы СШ № 1 імя М.і. Пашкоўскага.

Маладыя людзі, якія часцяком не ўсведамляюць ўсіх наступстваў ужывання наркотыкаў, знаходзяцца ў асаблівай небяспецы. Іх жаданне быць сучаснымі і дарослымі гуляе на руку тым, хто спрабуе зарабіць на прыхільнасці дзяцей да згубных звычак. Растлумачыць і паказаць, чым могуць абярнуцца дзеянні з псіхаактыўнымі рэчывамі, – Мэта выязнога судовага пасяджэння.

📍Бок абвінавачвання прадстаўляў намеснік пракурора Дзяніс Каткавец. Разглядалася крымінальная справа па абвінавачванні жыхара Бялынічаў, які здзейсніў злачынства, прадугледжанае артыкулам 328 КК РБ (незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў).

Такім чынам, старшакласнікі маглі пераканацца асабіста, што бяскрыўднае, на першы погляд, жаданне спажыць наркатычныя сродкі можа абярнуцца прыцягненнем да крымінальнай адказнасці.

18.06.25

Прафілактыка палавой недатыкальнасці

разгарнуць » / « згарнуць
22.08.22

"Умелец" у справе

разгарнуць » / « згарнуць
26.01.22

Завочнае падарожжа " Бялыніцкі край»

разгарнуць » / « згарнуць

Раздзелы сайта