9 верасня 2022 года рамках акцыі «адзіны дзень бяспекі» пад кіраўніцтвам намесніка начальніка Бялыніцкага РАНС Лебедзева М.Н., на базе ўстановы адукацыі супрацоўнікамі аддзела праведзены тактыка-спецыяльныя вучэнні па ліквідацыі надзвычайных сітуацый з адпрацоўкай эвакуацыі навучэнцаў і работнікаў установы.



З навучэнцамі пачатковых класаў спецыялістам сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Бялыніцкага РАНС А. В. Міранчук праведзена гутарка аб правілах паводзін у час пажару і пры эвакуацыі. Ганна Уладзіміраўна расказала рабятам аб сродках тушэння пажару, правілах карыстання вогнетушыцелем.


Няхай новы 2022-2023 навучальны год пройдзе бяспечна і без здарэнняў! Беражыце сябе і сваіх блізкіх!