Традыцыйная акцыя "РГА Белая Русь" па аказанні дапамогі ў падрыхтоўцы дзяцей да новага навучальнага года праходзіць у Бялыніцкім раёне. Школьнікам са шматдзетных, малазабяспечаных сем'яў, а таксама дзецям членаў арганізацыі, якія ўпершыню ідуць у школу, уручаюцца канцылярскія прыналежнасці.

