Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі) — галоўнае свята беларускай дзяржаўнасці, якое адзначаецца штогод 3 ліпеня.
3 ліпеня 1944 года адбылося таксама вызваленне сталіцы Беларусі, Мінска, ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Гэта не толькі галоўнае дзяржаўнае свята, сімвал нацыянальнага гонару, але і даніна гераізму і мужнасці беларусаў. Гэта сімвал адзінства нашага грамадства, міру і стабільнасці, мужнасці і гераізму, пераемнасці пакаленняў, павагі традыцый. Гэта свята ўсіх, хто ганарыцца сваёй краінай, хто сваёй працай і талентам уносіць штодзённы ўклад у росквіт роднай зямлі!
Навучэнцы і калектыў школы прынялі ўдзел ва ўрачыстым мітынгу, велапрабегу і вячэрняй святочнай праграме, прысвечанай Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь






Шчыра жадаем вам моцнага здароўя, міру, душэўнай раўнавагі і дасягненняў на карысць нашай Радзімы.