13 чэрвеня 2022 года ў актавай зале школы прайшла ўрачыстая цырымонія ўручэння пасведчанняў аб агульнай базавай адукацыі выпускнікам 9-х класаў.
68 выпускнікоў атрымалі свой першы дакумент аб адукацыі-пасведчанне аб агульнай базавай адукацыі з іх 5 выпускнікоў атрымалі пасведчанне аб агульнай базавай адукацыі з адзнакай.
Таксама на мерапрыемстве прысутнічалі госці з дзяржаўнага прафесійнага ліцэя №9 г. Магілёва ім. А. П. Старавойтава і ўстановы адукацыі "Клічаўскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж", якія выступілі перад хлопцамі з прафарыентацыйнай гутаркай.



