2 чэрвеня ў межах праекта "Мая зямля – Прыдняпроўе" вучні трэціх класаў наведалі Мемарыял "Буйніцкае поле", прысвечаны Вялікай Айчыннай вайне, комплекс "Карчма" і Заасад. Хлопцы з цікавасцю слухалі аповяд аб падзеях, якія адбываліся тут у гады Вялікай Айчыннай вайны. Пры наведванні комплексу "карчма" яны пазнаёміліся з традыцыйнымі беларускімі рамёствамі. У Заасадзе дзеці змаглі ўбачыць сваімі вачыма прадстаўнікоў жывёльнага свету Беларусі, даведаліся пра іх жыцця ў дзікай прыродзе і ва ўмовах Заасада.



