27 красавіка навучэнцы 5-11-ых класаў наведалі абласны цэнтр бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС з мэтай фарміравання навыкаў жыццядзейнасці сярод навучэнцаў. У цэнтры дзецям расказалі і наглядна паказалі, як трэба паводзіць сябе ў экстрэмальных сітуацыях. На спецыяльным стэндзе рабяты паспрабавалі аказаць дапамогу чалавеку, які праваліўся пад лёд, як правільна выйсці з задымленага пакоя ва ўмовах дрэннай бачнасці, на манекене адпрацавалі прыём аказання дапамогі пры трапленні ежы ў дыхальныя шляхі. Было вельмі цікава, усе засталіся задаволеныя абведзеным у цэнтры.


