15 красавіка 2022 года на базе Магілёўскага кадэцкага вучылішча імя Героя Савецкага Саюза Яўгена Мікалаенка адбыўся абласны семінар для кіраўнікоў па ваенна-патрыятычным выхаванні. Удзел у семінары прыняў кіраўнік па ваенна-патрыятычнаму выхаванню ДУА "Сярэдняя школа №1 г. Бялынічы ім. М.І. Пашкоўскага " - Галаўнёў А.М.

У рамках семінара была арганізавана дыялогавая пляцоўка, у працы якой прыняў удзел Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь Андрэй Іванавіч Іванец. Падчас правядзення дыялогавай пляцоўкі педагогі Магілёўскай вобласці абмеркавалі прыярытэтныя кірункі грамадзянска-патрыятычнага выхавання моладзі.
У сваім выступе міністр адукацыі адзначыў, што ў пытанні ваенна-патрыятычнага выхавання моладзі не можа быць стандартных рашэнняў, падыходы могуць быць абсалютна рознымі. Таксама Андрэй Іванавіч акцэнтаваў увагу на тое, што ў кожнай установе адукацыі павінен быць музей або музейны пакой, якія ўвасабляюць памяць, выяўленую ў прадметах.
