11 красавіка 2022 года, у Міжнародны дзень вызвалення вязняў навучэнцы 8-9 класаў нашай установы адукацыі наведалі медыяурок гістарычнай памяці «Жыццё і смерць за агароджай канцлагераў» у медыя-цэнтры Зорька», які праводзіла бібліятэкар Бялыніцкай раённай бібліятэкі Грыбайлава Е. Е. гаворка ішла пра адну з самых страшных старонак чалавечай гісторыі, пра гісторыю стварэння канцлагераў і пра тое, якімі ж былі жыццё і смерць за агароджай гэтых канцлагераў, што прыйшлося перажыць вязням канцлагераў і што мы павінны зрабіць для таго, каб не паўтарылася зноў.
Перад навучэнцамі выступілі памочнік пракурора Марыя Радзькова і ветэран афганскай вайны, паэт і выканаўца Корпухін В. В., які наведаў Бухенвальд з экскурсіяй летам 1975 года, калі ён служыў у Германіі. Гэтая паездка яго вельмі ўразіла. У 1995 годзе Уладзімір Васільевіч Карпухін прывозіў вязняў у Асвенцым, а ў 1991 годзе стварыў першы ў СССР фонд дапамогі пацярпелым ад нацызму. Дзякуючы газетам, радыё і тэлебачанні фонд стаў вядомы па ўсім СССР. Лісты прыходзілі мяшкамі, сотнямі і тысячамі ад Калінінграда да Уладзівастока, ад Мурманска да Кушкі. Мільёны беларусаў адчулі на сабе гэты жах. Яны пісалі свае гісторыі пра тое, «як гэта было», як забівалі і катавалі іх сем'і, як яны самі выжылі "насуперак". Навучэнцы змаглі азнаёміцца з гэтымі лістамі, дакрануцца да старонак гэтай гісторыі.


Навучэнцы прагледзелі таксама відэа карэспандэнтаў БЕЛТА "Успаміны Мінскага гета, якія перажылі трагедыю", у якім сваімі ўспамінамі аб перажытай страшнай трагедыі падзяліліся карэнныя мінчане Рэспублікі Беларусь-Нэлі Шэнкер і Навум Хейфец.
Фраза «Ніхто не забыты і нішто не забыта» набывае цяпер новы сэнс для навучэнцаў. Толькі захоўваючы памяць аб тых страшных падзеях і аддаючы даніну павагі загінулым і выжылым у тым пекле людзям, можна спадзявацца на тое, што падобнае больш ніколі не паўторыцца ў чалавечай гісторыі.