Сёння, 26 сакавіка, на базе нашай школы прайшоў раённы этап VII Рэспубліканскага агляду-конкурсу " Лідар года-2022»
Удзельнікамі конкурсу з'яўляліся лідары дзіцячых і маладзёжных грамадскіх аб'яднанняў, органаў вучнёўскага самакіравання, члены дзіцячых і маладзёжных саветаў/парламентаў.
Конкурс прайшоў у двух намінацыях:
1. «Лідар года» (15-17 гадоў)
2. "Піянер года" (12-14 гадоў)
Нашу школу прадстаўляла навучэнка 8 «А» класа - Мазакова Кацярына.
Каця паказала свае лепшыя бакі, здзівіла журы незвычайным праектам і знайшла новых сяброў. У выніку чаго, Кацярына заняла ганаровае 2 месца ў намінацыі «Піянер года», а таксама была ўзнагароджана дыпломам «праект - будучыня»!
Віншуем Кацю, яе каманду і жадаем далейшых творчых поспехаў!
І памятайце: у адзіночку мы можам так мала, а разам мы здольныя згарнуць горы!



