Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

22.03.22

Хатынь-сімвал страшнай трагедыі

Хатынь - сімвал страшнай трагедыі, якую перажыў беларускі народ у гады Вялікай Айчыннай вайны. 22 сакавіка 1943 года фашысцкія карнікі жыўцом спалілі і расстралялі амаль усіх жыхароў-149 чалавек, у тым ліку 75 дзяцей.
Усё насельніцтва Хатыні выгналі з дамоў і загналі ў калгасны хлеў. Карнікі замкнулі дзверы хлява, абклалі яго саломай, аблілі бензінам і падпалілі. Драўляны хлеў імгненна загарэўся. Пад напорам дзясяткаў чалавечых целаў не вытрымалі і паваліліся дзверы. У падпаленай вопратцы, ахопленыя жахам, людзі кінуліся бегчы, але тых, хто вырываўся з полымя, фашысты стрымана расстрэльвалі з аўтаматаў і кулямётаў…
Хатынь застанецца ў гісторыі як сімвал масавага знішчэння нацыстамі мірнага насельніцтва на акупаванай тэрыторыі Беларусі. Колькі б гадоў ні прайшло для беларускага народа, памяць аб Хатынскай трагедыі заўсёды будзе святая.

18.06.25

Прафілактыка палавой недатыкальнасці

разгарнуць » / « згарнуць
22.08.22

"Умелец" у справе

разгарнуць » / « згарнуць
26.01.22

Завочнае падарожжа " Бялыніцкі край»

разгарнуць » / « згарнуць

Раздзелы сайта