У рамках тыдня экалогіі
"Чыстая экалогія-здаровае жыццё" (14.03.2022-19.03.2022) ва ўстанове адукацыі прайшоў конкурс малюнкаў "Чыстая планета!". Мэтай конкурсу з'яўлялася фарміраванне экалагічнай культуры падрастаючага пакалення, папулярызацыя беражлівых адносін да прыроды, выхаванне паважлівага стаўлення да прыродных рэсурсаў, уцягванне дзяцей у экалагічную дзейнасць, развіццё творчага патэнцыялу, а таксама прадастаўленне дзецям магчымасці выказаць сваё стаўленне да праблем у сферы аховы навакольнага асяроддзя. Рабяты з задавальненнем праявілі цікавасць і прадставілі свае працы на выставу.
