10 сакавіка 2022 года падвялі вынікі раённага конкурсу дзіцячай творчасці "ратавальнікі вачамі дзяцей". На ацэнку журы было прадстаўлена мноства розных работ з устаноў адукацыі нашага раёна, кожная з якіх адрознівалася сваёй арыгінальнасцю і крэатыўнасцю.
Выбраць лепшыя працы было не проста. Хацелася кожнаму дзіцяці прызавое месца.
Па выніках конкурсу вучні нашай установы адукацыі атрымалі 7 дыпломаў. Віншуем нашых пераможцаў!!!
Намінацыя "Малюнак":
Красоўская Марыя, вучаніца I "Г" класа - Дыплом I ступені
Намінацыя "Апавяданне":
Аленюк Ірына, вучаніца II "Б" класа - Дыплом I ступені
Намінацыя "Выраб":
Бельскі Ілля, вучань II "Д" класа - Дыплом I ступені
Кунцэвіч Станіслаў, вучань I "Г" клас – Дыплом II ступені
Цецерукова Паліна, вучаніца VII "Б" класа - Дыплом II ступені
Пекур Яўгена, вучаніца II "Г" класа - Дыплом III ступені
Смычок Арсень, навучэнец II "Г" класа - Дыплом III ступені
Прызавыя работы будуць прадстаўлены на абласным этапе конкурсу. Мы жадаем поспеху нашым удзельнікам!