28.02.2022 года на базе ДУА "Сярэдняя школа № 1 г.Бялынічы ім. М.І. Пашкўскага" у рамках "Дня бяспекі" для вучняў 8 класаў адбылася інфармацыйная сустрэча ў онлайн-рэжыме з супрацоўнікамі Бялыніцкага РАНС. Падчас мерапрыемства спецыяліст сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю А. В. Міранчук праінфармавала рабят аб захаванні правіл бяспекі пры вясновай паводцы і развядзенні вогнішчаў на прысядзібным участку, а таксама з правіламі супрацьпажарнай бяспекі.
