24 лютага 2022 года навучэнцы 6 "Б" і 6"В" класаў наведалі Бялыніцкую цэнтральную раённую бібліятэку, дзе для іх была арганізавана і праведзена гульнявая праграма "А ну-ка, хлопчыкі!». Хлапчукі пабывалі байцамі, артылерыстамі, стрэлкамі, санітарамі і кіроўцамі. Усе ўдзельнікі спаборніцтваў з гонарам і годнасцю вытрымалі прапанаваныя ім выпрабаванні і яшчэ раз пераканалі ў тым, што на нашай зямлі растуць сапраўдныя абаронцы, здольныя праявіць мужчынскі характар, смеласць, упартасць і спрыт.

