Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

11.02.22

Школьны этап конкурсу па асновах бяспекі жыццядзейнасці "Школа бяспекі – 2022"

10-11 лютага 2022 года прайшоў школьны этап конкурсу па асновах бяспекі жыццядзейнасці «Школа бяспекі – 2022», у якім прынялі ўдзел вучні 2-11 класаў.

Асноўныя задачы конкурсу - павышэнне цікавасці вучняў да вывучэння асноў бяспекі жыццядзейнасці, развіццё іх творчых здольнасцяў, паглыбленне тэарэтычных ведаў і практычных навыкаў, садзейнічанне самарэалізацыі асобы; фарміраванне ў падрастаючага пакалення культуры бяспекі жыццядзейнасці; прапаганда і папулярызацыя сярод моладзі здаровага і бяспечнага ладу жыцця, каштоўнаснага стаўлення да чалавечага жыцця і здароўя!

У незалежнасці ад вынікаў кожны ўдзельнік у працэсе падрыхтоўкі і ўдзелу ў конкурсе атрымаў самае важнае – веды правілаў бяспекі і дзеянняў у выпадку ўзнікнення розных надзвычайных сітуацый.

Па выніках конкурсу прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам:

Малодшая ўзроставая група (2-4 класы):

1 месца - Казлоў Сцяпан і Шастак Кацярына

2 месца – Хадановіч і Дзмітрый Кунцэвіч Аляксандр

3 месца - Селядцоў Арцём і Барысёнак Арсень

Сярэдняя ўзроставая група (5-8 класы):

1 месца – Вадзім Бублікаў

2 месца - Самасееў Сцяпан і Сідарэнка Данііл

3 месца – Данііл Петрушеня

Старэйшая ўзроставая група (9-11 класы):

1 месца – Віялета Малахоўская

2 месца - Раманькова Анастасія

3 месца – Аляксандра Гарох

Віншуем!!! Віншуем!!! Віншуем!!!

18.06.25

Прафілактыка палавой недатыкальнасці

разгарнуць » / « згарнуць
22.08.22

"Умелец" у справе

разгарнуць » / « згарнуць
26.01.22

Завочнае падарожжа " Бялыніцкі край»

разгарнуць » / « згарнуць

Раздзелы сайта