У рамках акцыі "Бяспека ў кожны дом" вучні 7-х класаў наведалі займальнае мерапрыемства "Агонь сябар , агонь вораг", якое праводзіцца сумесна з РАНС.
Рабяты паўтарылі правілы бяспекі ў кватэры, на кухні, правілы бяспечнага дзеяння пры няспраўнасці электраправодкі, пры пажары.
Вучні прынялі актыўны ўдзел у конкурсах. Яны разгадвалі загадкі, збіралі пазлы, разгадвалі рэбусы, гулялі і пабывалі ў ролі пажарных.
А таксама прагледзелі фільм "Студэнты. Бяспека. Будучыня".
У канцы мерапрыемства, навучэнцы прыйшлі да высновы, што галоўнае-не панікаваць, а ведаць правілы бяспечных паводзін і ўмець іх прымяняць у розных жыццёвых сітуацыях.