29.01.2022 года з мэтай прафарыентацыйнай работы, для вучняў ДУА " Сярэдняя школа № 1 г.Бялынічы ім. М.І. Пашкоўскага" арганізавана ваенна-патрыятычнае мерапрыемства - наведванне Абласнога Цэнтра патрыятычнага выхавання на базе ДУА "Магілёўскае абласное кадэцкае вучылішча імя Героя Савецкага Саюза Я. Мікалаенка". Падчас экскурсіі па кадэцкім вучылішчы рабяты пазнаёміліся з умовамі навучання і пражывання кадэт, а таксама наведалі гістарычны куток, прысвечаны Герою Савецкага Саюза Я. Мікалаенка. Падчас мерапрыемства ўдзельнікі паглядзелі ўрок па дапрызыўнай падрыхтоўцы, затым самі паспрабавалі свае сілы ў зборцы і разборцы зброі.

