Вядзенне сямейнага бюджэту - рэч карысная і супярэчлівая. Як зрабіць так, каб на ўсё хапала? Як перастаць занадта шмат марнаваць? Сёння рабяты з 7 "А" адказалі на гэтыя пытанні. Вучні разбіралі паняцці бюджэт, фінансы, доўг, размяркоўвалі розныя рэчы па групах «Даход» і «Расход», разабраліся, як можна паменшыць выдаткі і павялічыць прыбытак. У канцы мерапрыемства рабяты папоўнілі скарбонку ведаў «манетамі-высновамі» аб тым, як правільна размяркоўваць сямейны бюджэт.

