У рамках праекта # Мая_зямля_прыдняпрове калектыў школы сумесна з вучнямі 7-х класаў прынялі ўдзел у патрыятычнай акцыі па стварэнні макетаў спаленых вёсак Бялыніцкага раёна.
З першых дзён акупацыі Бялыніцкага раёна нямецка-фашысцкія захопнікі пачалі бязлітасна знішчаць мірнае насельніцтва шляхам расстрэлу, павешання, спусташэння і спалення вёсак.
Вёска Бреньков да вайны налічвала 16 дамоў і 62 мірных жыхара. У снежні 1942 года вёску спалілі, 22 чалавекі загінула.



