4 студзеня 2022 года прайшоў шашачны турнір сярод вучняў 1-4 класаў. Рабяты загадзя былі азнаёмленыя з правіламі правядзення турніру, было складзена журы, прызначаны адказны за ўзнагароджанне. Добрай гульні дапамагала музычнае суправаджэнне. Арбітры сачылі за ходам гульні, фіксавалі колькасць перамог кожнага ўдзельніка. Турнір працягваўся 60 хвілін. Пераможцы і ўдзельнікі атрымалі прызы і падарункі. Рабяты засталіся задаволеныя.
