Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

28.12.21

Фабрыка зорак: вам, лепшыя з лепшых!

28 снежня 2021 года ў рамках рэспубліканскай акцыі "Нашы дзеці" ў раённым Цэнтры культуры ўшаноўвалі таленавітую моладзь Прыдруцкага краю. Для лепшых з лепшых было арганізавана навагодняе шоу "Фабрыка зорак: Вам, лепшыя з лепшых!" з казачнымі героямі, Дзедам Марозам і Снягуркай і, канечне, салодкімі падарункамі. Удзельнікамі святочнага мерапрыемства сталі больш за 125 дзяцей-пераможцы алімпіяд, творчых і інтэлектуальных конкурсаў, спартыўных спаборніцтваў, актывісты дзіцячых і маладзёжных грамадскіх аб'яднанняў. На свяце прысутнічалі ганаровыя госці: Саланінка Андрэй Аляксандравіч, старшыня раённага Савета дэпутатаў, які павіншаваў дзяцей з надыходзячымі святамі, пажадаў новых творчых перамог. А таксама адзначыў, што ў знак падзякі за высокія дасягненні і ўклад у развіццё малой радзімы Бялыніцкі райвыканкам падрыхтаваў для іх салодкія падарункі. Дарэчы, 265 рабят атрымалі салодкія падарункі. Начальнік аддзела адукацыі Бялыніцкага райвыканкама Жанна Анатольеўна Звягіна таксама павіншавала рабят з надыходзячым Новым годам і Калядамі і пажадала ўсім моцнага здароўя.

18.06.25

Прафілактыка палавой недатыкальнасці

разгарнуць » / « згарнуць
22.08.22

"Умелец" у справе

разгарнуць » / « згарнуць
26.01.22

Завочнае падарожжа " Бялыніцкі край»

разгарнуць » / « згарнуць

Раздзелы сайта