27.12.2021 года ў ДУА "Сярэдняя школа №1 г. Бялынічы імя Мікалая Іванавіча Пашкоўскага" адбыўся справаздачна-выбарны прафсаюзны сход школы, на якім прысутнічала Н.М. Смоўж, старшыня Бялыніцкай раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі. На сходзе былі прадстаўлены справаздачы аб дзейнасці прафсаюзнага камітэта і рэвізійнай камісіі за перыяд з сакавіка 2019 па снежань 2021 года, абмяркоўваліся пытанні па культурна-масавай рабоце і ахове працы.


