21 снежня вучні 3» Б "класа прынялі ўдзел у гульні-віктарыне "Вораг прыроды - гэта смецце!". Мэтай мерапрыемства было азнаямленне дзяцей з экалагічнай праблемай сартавання і перапрацоўкі смецця. Падчас гульні-віктарыны рабяты азнаёміліся са спосабамі перапрацоўкі смецця, пераканаліся ў неабходнасці яго сартавання. Выхаванцы з цікавасцю паглядзелі мультфільм "падзяляй", актыўна ўдзельнічалі ў віктарыне. Хлопцы прыйшлі да высновы, што паасобны збор адходаў і далейшая другасная іх перапрацоўка дапамогуць захаваць нашу планету чыстай.

