13.12.2021 года на базе ДУА " Сярэдняя школа №1 г.Бялынічы ім. М.І. Пашкоўскага " ў рамках прафарыентацыйнай работы прайшла інфармацыйная сустрэча з прадстаўніком Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь падпалкоўнікам А.С. Івановым і начальнікам прызыву Бялыніцкага і Круглянскага раёнаў старшым лейтэнантам А.С. Пшыходскім. Удзельнікаў мерапрыемства пазнаёмілі з правіламі паступлення ў Ваенную акадэмію Рэспублікі Беларусь, а таксама рабятам паказалі фільм пра умовы і быт курсантаў Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь .
