Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

13.12.21

Традыцыі продкаў жывуць сярод нас

З году ў год ужо стала традыцыяй у дзяржаўнай установе адукацыі “Сярэдняя школа №1 г.Бялынічы імя Мікалая Іванавіча Пашкоўскага” адзначаць свята “Багач”. Багач — свята традыцыйнае. Аднак вядомае не па ўсёй Беларусі. Згадкі пра яго сустракаюцца на тэрыторыі Магілёўскай, Гродзенскай, Мінскай абласцей. Абрад быў скіраваны на захаванне дабрабыту, ураджайнасці, плоднасці жывёлы і сямейнага ладу.      

З мэтай узбагачэння ведаў па культуры і традыцыях беларускага народу, паглыблення ведаў пра беларускія народныя  песні, прымаўкі і прыказкі, загадкі, выхавання любві да зямлі продкаў, пачуцця нацыянальнай годнасці вучні гуртка “Тэатральны калейдаскоп” пад кіраўніцтвам Алёхна І.С., Клопавай Д.В., Рамановіч В.В., Рамесленнікавай Г.В. падрыхтавалі прэзентацыю фальклорнага свята “Багач”.          

Вучні з вялікай адказнасцю рыхтаваліся да свята: падбіралі загадкі, вершы і песні, развучвалі танцы. Яны прымалі ўдзел у конкурсах “Вожык”, “Збяры бульбу”, “Не абрані бульбу”, дзе патрэбна было паказаць кемлівасць, хуткасць і з'яднанасць. Свята прайшло на высокім узроўні. Мы стараемся захоўваць традыцыі і абрады продкаў, імкнемся ўвекавечыць іх памяць.

18.06.25

Прафілактыка палавой недатыкальнасці

разгарнуць » / « згарнуць
22.08.22

"Умелец" у справе

разгарнуць » / « згарнуць
26.01.22

Завочнае падарожжа " Бялыніцкі край»

разгарнуць » / « згарнуць

Раздзелы сайта