У мэтах фарміравання высокай экалагічнай культуры вучняў і педагогаў, павышэння іх актыўнай сацыяльнай пазіцыі праз праектную і творчую дзейнасці, накіраваныя на зберажэнне прыродных рэсурсаў і ахову навакольнага асяроддзя, а таксама прыцягненне ўвагі педагагічнай і шырокай грамадскасці да пытанняў аховы навакольнага асяроддзя, кліматычнага балансу, пашырэння практыкі вядзення экалагічна ўстойлівай дзейнасці быў праведзены абласны этап рэспубліканскага конкурсу "Зялёная школа -2021".
У намінацыі "Зялёныя слядочкі" (1-3 клас) дыпломам ІІІ ступені ўзнагароджаны Пекалаў Яўген, вучань ДУА " Сярэдняя школа №1 г.Бялынічы імя М.І.Пашкоўскага", кіраўнік Н. А. Казлоўская.
Віншуем з перамогай!