У рамках дэкады прафілактыкі супрацьпраўных паводзін сярод непаўналетніх у СШ №1 г.Бялынічы ім. М.І. Пашкоўскага прайшло мерапрыемства, на якім пракурор раёна Ігар Алёхна, намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама Таццяна Кавецкая, метадыст па выхаваўчай рабоце РУМК Дыяна Мядзвядзёва, а таксама інспектар ІСН Уладзіслаў Каралёў падрабязна патлумачылі вучням гэтай установы аб пытаннях адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці, распавялі аб рызыцы і наступствах супрацьпраўных дзеянняў.
